Спецыфіку працы рэгіянальных СМІ і прасоўванне кантэнту ў лічбавым асяроддзі абмеркавалі ва Ушачах
Спецыфіку працы рэгіянальных СМІ, узаемадзеянне журналістаў з экспертнай супольнасцю, прасоўванне кантэнту ў лічбавым асяроддзі і рэалізацыю Указа № 630 абмеркавалі на выязной творчай лятучцы галоўных рэдактараў СМІ вобласці ва Ушачах. Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч падкрэсліў асаблівую ролю СМІ ў забеспячэнні інфармацыйнага суверэнітэту і бяспекі дзяржавы:
– У век развіцця высокіх тэхналогій інфармацыйнае поле запаўняецца неймавернымі тэмпамі. У наш ужытак увайшоў тэрмін «інфармацыйная вайна». У многіх краінах СМІ выкарыстоўваюць як зброю, на жаль, даволі эфектыўную. Наша задача – пісьменна падаваць праўдзівую інфармацыю на карысць людзей, грамадства і дзяржавы. Ролю СМІ на медыяфоруме падкрэсліў і Прэзідэнт, адзначыўшы, што ад журналістаў у тым ліку залежыць будучыня краіны. СМІ сёння з'яўляюцца часткай сістэмы бяспекі дзяржавы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая адзначыла, што Ушацкі раён не выпадкова быў выбраны для лятучкі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Раённая газета «Патрыёт» мае адну з самых высокіх падпісак у рэспубліцы па шчыльнасці насельніцтва – 225 экз. на тысячу жыхароў. Яе выпісвае кожны чацвёрты на Ушаччыне, газету чытаюць у кожнай сям'і.
– Інфармацыйная прастора дынамічна змяняецца. Час пастаянна патрабуе ад СМІ новых падыходаў. Расце колькасць інфармацыйных патокаў і сродкаў іх выяўлення, а значыць, узрастае і патрэба ў пісьменным адборы і інтэрпрэтацыі падзей і фактаў, у аналізе іх прычын і магчымых наступстваў.
Мы жывем у канкурэнтным асяроддзі: спажыўцам даступныя сотні перыядычных выданняў і тэлеканалаў. Менавіта таму рэгіянальныя медыя напрацоўваюць і прасоўваюць уласны якасны кантэнт, – заключыла галоўны ідэолаг вобласці.
Агульную станоўчую ацэнку дынаміцы развіцця рэгіянальных медыя Віцебшчыны даў эксперт па дызайне і вёрстцы, старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі БДУ Дзмітрый Сіняўскі, які рыхтуе па сваім напрамку аналітыку для Міністэрства інфармацыі.
Галоўныя рэдактары рэгіянальных медыя падзяліліся з калегамі напрацоўкамі і вопытам па асобных напрамках. Так, галоўны рэдактар раённай газеты «Голас Расоншчыны» Алена Кірылава расказала пра стварэнне і прасоўванне раённага тэлеграм-канала. Цяпер у газеты больш за 1,7 тысячы падпісчыкаў у мэсэнджары, пры тым што насельніцтва рэгіёна складае крыху больш за 8 тысяч жыхароў. Галоўны рэдактар раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат правёў аналіз і расказаў пра працу журналістаў з праблемнымі і крытычнымі матэрыяламі, узаемадзеянне з мясцовай уладай па вырашэнні вострых пытанняў, якія ўзнімаюцца на старонках рэ