Комитетом госконтроля Витебской области на коллегии дана комплексная оценка выполнения поручений Главы государства по наведению порядка на земле

Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пасяджэнні калегіі дадзена комплексная ацэнка выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі сказаў, што праблема гэтая абшырная і ўключае ў сябе да дзясятка блокаў усялякіх пытанняў. Усе яны былі ўсебакова разгледжаны з удзелам членаў калегіі і запрошаных, сярод якіх былі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, у зале аблвыканкама і ў студыях на месцах – кіраўнікі райвыканкамаў, іншыя асобы, датычныя да разглядаемых праблем.

Адзначалася, што камітэтам па-ранейшаму выяўляюцца сістэмныя парушэнні зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, зарастанне сельскагаспадарчых плошчаў пустазельнай і драўняна-хмызняковай расліннасцю, няма элементарнага парадку на тэрыторыях сельгасаб'ектаў, жылых дамоў і земляў, прылеглых да аўтамабільных дарог.

Асобнымі райвыканкамі практычна не ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем і аховай земляе Кі

йонах больш за 70 працэнтаў абочын заросла так, што хутка сельгастэхніцы будзе цяжка па такіх дарогах перамяшчацца. У цэлым па вобласці гэтая карціна выглядае непрывабна.

Усё гэта цягне негатыўнае стаўленне насельніцтва да мясцовых органаў улады і шматлікія абгрунтаваныя скаргі грамадзян. Па выніках пасяджэння калегіі мясцовым органам улады прапанавана прыняць меры па прыцягненні да адказнасці вінаватых у непрыняцці мер па добраўпарадкаванні тэрыторый, навядзенні парадку на зямлі. Неабходна забяспечыць жорсткі кантроль і за зямельнымі ўчасткамі, прадастаўленымі для здабычы простарашырокіх карысных выкапняў. Неабходна распрацаваць мерапрыемствы, якія прадугледжваюць канкрэтныя тэрміны выканання работ па ўсіх блоках разгледжаных на калегіі пытанняў.

У гэты ж дзень калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці разгледзела яшчэ адно пытанне – «Аб выніках кантролю за выкананнем упаўнаважанымі органамі Віцебскай вобласці заканадаўства, што рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць».

Адзначалася, што ў цэлым у рэгіёне створана сістэма кантролю і нагляду, якая дазваляе выяўляць суб'екты, што ўяўляюць найбольшую рызыку, і забяспечваць бяспеку ва ўсіх сферах. Штогод правяраецца не больш за два працэнты зарэгістраваных суб'ектаў, 80 працэнтаў усіх як кантрольных, так і прафілактычных мерапрыемстваў прыпадае на наглядныя органы, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці людзей.

Сярод парушэнняў, якія назіраюцца ў гэтым пытанні, – працэдурныя, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем выдадзеных прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў, частае ўмяшанне ў дзейнасць суб'екта, неабгрунтаваныя кантрольныя мерапрыемствы.

Як адзначалася, праверкі і пакаранне не павінны з'яўляцца самамэтай працы кантралёраў. У той жа час неабходна забяспечыць належную якасць кантролю.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пасяджэнні калегіі дадзена комплексная ацэнка выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі