Витебчанка Ольга Масловская развернула флаг Витебской области на высочайшей точке Европе – Эльбрусе

Віцяблянка Вольга Маслоўская разгарнула сцяг Віцебскай вобласці на найвышэйшай кропцы Еўропы – Эльбрусе

Наша зямлячка, якая працуе рэпарцёрам тэлеканала «РТР-Беларусь», здзейсніла ўзыходжанне ў складзе інтернацыянальнай групы альпіністаў. У яе ўваходзілі грамадзяне Беларусі, Расіі і Кітая.

Варта адзначыць, што шлях да запаветнай вяршыні – не загарадная прагулка, а цяжкае выпрабаванне, якое патрабуе вялікіх намаганняў. Вяршыня Эльбруса размешчана на вышыні 5 642 метры над узроўнем мора.

У сваіх сацыяльных сетках Вольга Маслоўская напісала, што заваяванне найвышэйшай кропкі нашага кантынента было даўняй марай, а таксама гэта дасягненне, у год 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яна прысвячае сваім дзядам, якія ваявалі і перамаглі!

"Віцьбічы"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Віцяблянка Вольга Маслоўская разгарнула сцяг Віцебскай вобласці на найвышэйшай кропцы Еўропы – Эльбрусе