В Полоцке презентовали этап проекта про исторические улицы. Таблички с QR-кодами и интересные события

У Полацку прэзентавалі этап праекта пра гістарычныя вуліцы. Таблічкі з QR-кодамі і цікавыя падзеі

Прэзентацыя чарговага этапу праекта «Гістарычныя вуліцы Полацка» адбылася ў самым старажытным горадзе Беларусі. Сімвалічна, што прайшла яна ў рыцарскай зале былога езуіцкага калегіума, дзе размяшчаецца гуманітарны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай.

Цяпер мясцовыя жыхары і госці горада змогуць больш поўна даведацца гісторыю таго ці іншага аб'екта, пазнаёміцца з цікавымі падзеямі, звязанымі з ім. Пра гэта раскажуць таблічкі з QR-кодамі. У мінулым годзе яны з'явіліся на будынках вуліцы Ніжне-Пакроўскай, у 2024-м – на вуліцы Стралецкай.

Даследаваннямі займаліся і працягваюць займацца студэнты-гісторыкі ПДУ імя Ефрасінні Полацкай пад кіраўніцтвам першага прарэктара Аксаны Галубевай і старэйшага выкладчыка кафедры гісторыі і турызму Аляксея Коца. Вялікі аб'ём матэрыялаў прадастаўлены супрацоўнікамі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Першапачаткова планавалася, што праект закране толькі гісторыю вуліц Полацка, але ў ходзе рэалізацыі было вырашана пашырыць яго. Цяпер праект уключае інфармацыю па трох напрамках: будынкі і вуліцы; гістарычныя падзеі і археалагічныя помнікі; асобы.

Праект арыентаваны ў першую чаргу на турыстаў, але прызваны раскрыць цікавыя факты з гісторыі роднага горада і для мясцовых жыхароў.

Даведка «ВВ»: Рэалізацыя задумы пачалася па ініцыятыве старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча пры падтрымцы яго намесніка па сацыяльных пытаннях Святланы Валюшкінай у рамках дзяржпраграмы «Беларусь гасцінная». «Гістарычныя вуліцы Полацка» арганічна ўпісаліся ў абласны праект «Васільковы край».

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Полацку прэзентавалі этап праекта пра гістарычныя вуліцы. Таблічкі з QR-кодамі і цікавыя падзеі