У Віцебскім раёне пройдзе абласны этап фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдатскі канверт – 2024»
Сёння ў аг. Ноўка Віцебскага раёна моладзь Віцебшчыны выканае патрыятычныя песні на абласным этапе нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Салдатскі канверт – 2024», прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Як паведамілі ў абласным камітэце БРСМ, у рамках дадзенага конкурсу ў Віцебскай вобласці з 5 па 9 мая прайшоў абласны патрыятычны інтэрнэт-марафон «Песні Перамогі». Навучэнская, студэнцкая і працоўная моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года размяшчала ў сацыяльных сетках відэаролікі, адзначаючы акаўнт Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у Instagram з хэштэгамі #ПесніПерамогі #Беларусьпомніць #моладзьпомніць.
Упершыню ў гэтым сезоне ўведзена намінацыя «Сям'я помніць», у рамках якой удзел у інтэрнэт-марафоне прынялі і маладыя сем'і. У другой намінацыі – «Песні Перамогі» – у відэароліках удзельнікі раскрывалі пасыл і атмасферу музычнай кампазіцыі.
– Пераможцы абласнога патрыятычнага інтэрнэт-марафону «#ПесніПерамогі» пакажуць восем нумароў у Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці. Пасля далучацца да флэшмобу «80 мірных гадоў» і выстрояцца ў сімвалічную лічбу «80», а таксама разгорнуць сцяг Рэспублікі Беларусь. Такім чынам аддадуць даніну памяці бессмяротнаму подзвігу народа і пацвердзяць народную мудрасць: захаваўшы памяць аб мінулым, прымножым будучыню, – адзначылі ў абкаме БРСМ.
Крыніца: vitebsk-region