Витебск присоединяется к республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», которая пройдет с 3 по 9 июня

Віцебск далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая пройдзе з 3 па 9 чэрвеня

Арганізатарамі традыцыйнай маштабнай акцыі, накіраванай на папулярызацыю ўнутранага турызму, выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме і запрашаюць стаць удзельнікамі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» усе вобласці краіны.

А менавіта – турыстычныя аб'екты: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы і г.д. Падчас акцыі будуць прапанаваны бясплатныя экскурсіі і квэсты, майстар-класы, дні адкрытых дзвярэй, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні і многае іншае.

Усяго для бясплатнага наведвання будзе адкрыта каля 500 аб'ектаў у краіне!

Ужо вядома, што да акцыі далучаецца Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова. На бясплатныя экскурсіі гараджан і гасцей Віцебска запрашае 6 чэрвеня а 12.00 – па плошчы Перамогі, а 7 чэрвеня а 12.00 – па музеі М. Ф. Шмырова і Успенскай горцы. Пачата папярэдні запіс у групы па тэлефоне: 26- 51- 15.

У акцыі прыме ўдзел Музей Марка Шагала ў Віцебску. Гэта ўстанова культуры 5 чэрвеня запрашае на адну бясплатную экскурсію (11.00) у Дом-музей Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай, 11 і адну бясплатную экскурсію (14.00) у Арт-цэнтр Марка Шагала на вуліцы Савецкай, 25.

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якія неабходна падаць да 27 мая, запоўніўшы гугл-форму на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Усе жадаючыя наведаць экскурсіі, дні адкрытых дзвярэй, дэгустацыі і іншыя мерапрыемствы акцыі змогуць азнаёміцца са спісам удзельнікаў ужо з 27 мая на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Віцебск далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая пройдзе з 3 па 9 чэрвеня