Школьница из Браслава оказала содействие пограничникам при задержании нарушителей государственной границы

Школьнiца з Браслава дапамагла пагранiчнiкам пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы

Браслаўская школьніца праявіла кемлівасць пры затрыманні памежнікамі парушальнікаў дзяржаўнай мяжы.

На ўрачыстай лінейцы ў СШ № 1 Браслава імя Героя Савецкага Саюза А. Жданава камендант пагранкомендатуры «Опса» падпалкоўнік Максім Бейцюк уручыў васьмікласніцы Дар'і Рыхтэр падзячны ліст ад камандавання Полацкага пагранічнага атрада.

Сям'я Рыхтэраў вярталася ў горад з дачы. Каля грамадскай стаянкі звярнулі ўвагу на вялікую групу людзей усходняй знешнасці. Побач з імі знаходзіўся аўтамабіль з айчыннымі нумарамі. Прыгранічча не месца для шпацыраў. І кіраўнік сям'і Аляксей спыніў машыну, каб даведацца, хто гэтыя людзі і куды рухаюцца. Тыя не сталі адказваць і кінуліся ў лес. Паспяшалася схавацца з поля зроку і машына.

Аляксей змог затрымаць некалькіх уцекачоў. Па званку Рыхтэраў у пагранкомендатуру прыбыў памежны нарад, якому і перадалі падазроных асоб для далейшага разбіральніцтва. Незразумелым заставалася толькі тое, хто кіраваў аўтамабілем. Але тут на дапамогу памежнікам прыйшла Дар'я. Пакуль дарослыя былі заняты сваёй справай, яна запісала нумар транспартнага сродку.

– Бацька і памежнікі пахвалілі мяне за кемлівасць, – сказала школьніца. – Быць пільнымі ў прыграніччы нас вучаць у школе, на сустрэчах з прадстаўнікамі пагранатрада. Гэта і дапамагло мне не разгубіцца.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by