Руководство Витебской области направило ветеранам и жителям региона поздравление с Днем Победы

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала ветэранам і жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём Перамогі

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары вобласці!

Шчыра віншуем Вас з Днём Перамогі!

Дзень 9 мая 1945 года ўвайшоў у гісторыю як свята перамогі над фашызмам, сімвал гераізму савецкага народа, які прадэманстраваў адзінства і згуртаванасць у барацьбе з ворагам. Беларусь заўсёды будзе памятаць пра подзвіг герояў – франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

У год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы з асаблівай сілай адчуваем гордасць за пакаленне Пераможцаў і горыч страты, якую панеслі нашы землякі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Віцебская зямля добра ведае цану міру, таму сваёй працай мы гатовы ўмацоўваць абараназдольнасць і нацыянальны здабытак нашай краіны, каб ніколі нашы людзі не спазналі гора ваеннага часу.

Сёння ў Віцебскай вобласці засталося 137 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны – прыклад гонару, патрыятызму і мужнасці, вернасці Айчыне.

Нізкі паклон усім, хто набліжаў Перамогу!

Наш абавязак і місія – захаваць праўду пра Вялікую Айчынную вайну, даць годны адпор неафашызму, які падымае галаву.

Шчыра жадаем Вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, міру і дабра!

крыніца:vitebsk-region

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала ветэранам і жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём Перамогі