Адбылося пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў правёў прэзідыум, дзе разглядалася пытанне аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па аналізе цэн і асартыменту сацыяльна значных тавараў у гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання Віцебскай вобласці
- Маніторынг цэн, маніторынг асартыментнага пераліку - гэта пытанні, якія дэпутаты павінны вырашаць, займацца і трымаць на пастаянным кантролі, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў.
Па выніках 2023 года ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце афіцыйна ўлічваемай гандлёвай сеткі вобласці склала 66,8 працэнта (лепшы вынік сярод рэгіёнаў рэспублікі), у тым ліку па харчовых таварах – 79,6 працэнта, нехарчовых таварах – 48,5 працэнта.
За студзень – сакавік 2024 г. насельніцтву вобласці рэалізавана тавараў на суму 1829,9 млн. рублёў, што склала ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2023 года 107,1 працэнта пры заданні на I квартал 2024 г. 102,5 працэнта.
Крыніца: vitebsk-region