У Віцебскай вобласці да канца года завершаць 12 праектаў ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект"
Да канца года ў Віцебскай вобласці завершаць рэалізацыю 12 праектаў у рамках ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект". Пра гэта журналістам перад пасяджэннем, дзе разглядаюць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з пачатку 2024 года, паведаміла старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Вераніка Забалуева.
"Віцебская вобласць забяспечыла выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, - адзначыла яна. - Прырост забяспечаны ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі, знешнеэканамічнай дзейнасці. Выкананы асноўныя паказчыкі, валавы рэгіянальны прадукт, інвестыцыі ў асноўны капітал, заработная плата і паступленне даходаў у бюджэт. У прамысловым комплексе аб'ём вытворчасці прадукцыі склаў больш за Br6 млрд, прырост у фактычных цэнах на 18% да ўзроўню мінулага года. Забяспечана станоўчая дынаміка па 9 секцыях з 13".
Інвестыцый у паўночны рэгіён прыцягнута на суму больш за Br700 млн - прырост складае практычна 17% да студзеня - сакавіка 2023 года. "Ужо ў бягучым годзе ў рамках ініцыятывы "Адзін праект - адзін рэгіён" будзе завершана 12 праектаў у 10 рэгіёнах. Гэта і вытворчасць швейнай прадукцыі ў Докшыцах, вытворчасць парфумернай прадукцыі ў Докшыцкім раёне, у Шаркаўшчынскім раёне - вытворчасць сокаў", - адзначыла Вераніка Забалуева.
Таксама, па яе словах, да канца года завершыцца мадэрнізацыя Обальскага керамічнага завода ў Шумілінскім раёне, а на базе Пастаўскага малочнага завода арганізуюць лінейку новай суцэльнамалочнай прадукцыі.
Крыніца: vitebsk-region