Дзеяч ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Галоўчыц: Быць дэлегатам УНС для мяне вялікі гонар!
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын вылучыла 10 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Сярод іх – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Докшыцкая ПМК-52» Алена Галаўчыц:
— Быць дэлегатам УНС для мяне вялікі гонар. Разам з тым адчуваю і вялікую адказнасць: цяпер і я магу прымаць непасрэдны ўдзел у вырашэнні найважнейшых для краіны пытанняў. Галоўным на сённяшні дзень лічу далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і ўмацаванне міру, стабільнасці і бяспекі ў нашай краіне. Сваю задачу бачу ў тым, каб яшчэ раз даказаць: голас жанчыны, нават у невялікім рэгіёне, гучыць упэўнена. Мы, жанчыны, актыўныя і ініцыятыўныя, можам і ўмеем многае, у стане вырашаць пытанні на месцах, такім чынам працуючы на дабро ўсёй рэспублікі. Будзем слухаць Прэзідэнта, сумесна вырашаць, у якім напрамку рухацца далей.
Крыніца: vitebsk-region