Рэалізацыю платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» абмеркавалі ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці
У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці прайшоў круглы стол «Рэалізацыя платформы «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» на прыкладзе Віцебскай вобласці».
Экспертамі круглага стала выступілі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рустам Хайдараў.
– Наваполацк першым у Беларусі атрымаў статус «Горад, дружалюбны дзецям», гэта прадмет нашай гордасці, – сказаў Дзмітрый Дзямідаў. – І праца, якая вялася на працягу 11 гадоў у рамках гэтай ініцыятывы, дае свае вынікі. Мы стварылі Парламент дзяцей і моладзі Наваполацка, і цяпер многія дзеці прымаюць удзел у грамадскіх ініцыятывах Наваполацка і рэалізуюць свае ўласныя ідэі. Нам трэба актывізаваць працу па ўзаемадзеянні з фондам ЮНІСЕФ. Упэўнены таксама, што гарадскія ўлады Віцебска разам з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама абагульняць існуючы рэсурс абласнога цэнтра, які, на мой погляд, ужо валодае неабходным патэнцыялам і цалкам адпавядае крытэрыям дружалюбнасці да дзяцей і падлеткаў. Мы павінны выбудаваць сістэму уцягвання нашых дзяцей у прыняцце ключавых рашэнняў у тым ці іншым мікрараёне нашага горада і ў цэлым у адміністрацыі абласнога цэнтра.
Дзмітрый Дзямідаў выказаў смелую думку на перспектыву: чаму б не разгледзець ідэю аб тым, каб у цэлым уся Віцебская вобласць стала рэгіёнам, дружалюбным да дзяцей.
У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці таксама адбылася прэзентацыя вопыту рэалізацыі глабальнай ініцыятывы прадстаўнікамі сістэмы адукацыі і Парламентам дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка.
Дарэчы. У Віцебскай вобласці ганаровае званне «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» прысвоена таксама Полацку і Оршы. Да ініцыятывы далучыўся Браслаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by