Лясгасы Віцебскай вобласці за тры месяцы нарыхтавалі амаль 830 тыс. куб.м драўніны
За тры месяцы гэтага года лясгасы Віцебскай вобласці нарыхтавалі 827 тыс. куб.м драўніны. Такая інфармацыя прагучала на нарадзе аб фінансава-эканамічным становішчы лясгасаў рэгіёна з удзелам міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка.
Начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый Мінлясгаса Ігар Малашавічвіц ацаніў працу лясгасаў Віцебскай вобласці ў параўнанні з калегамі з Мінскай вобласці. "Аб'ём лізінгавых плацяжоў у вас на ўзроўні калег з Мінскай вобласці. Але выручка ў іх у паўтара-два разы больш. Праведзены намі аналіз у чарговы раз паказаў: усё пачынаецца з лесанарыхтовак", - адзначыў ён.
За тры месяцы лясгасы Віцебскай вобласці нарыхтавалі 827 тыс. куб.м драўніны. Гэта на 9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Разам з тым шэраг лясгасаў вобласці не дасягнуў планавых паказчыкаў, больш таго, дапусціў прасяданне да ўзроўню мінулага года.
"Тэхніка ў лясгасах засталася тая ж, а дзесьці і новую набылі, людзі засталіся працаваць тыя ж, а тэмпы зніжаем. Не бачу гэтаму ніякіх тлумачэнняў", - ацаніў працу адстаючых лясгасаў генеральны дырэктар Віцебскага ГПЛХА Юрый Ліпскі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by