Начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення Беларусбанка прызначаны Віталь Васюкоў
Былы кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва Аляксандр Лапаткін сыходзіць на заслужаны адпачынак.
Большая частка яго працоўнай біяграфіі звязана з сістэмай Беларусбанка, якой ён прысвяціў 27 гадоў. Амаль за тры дзесяцігоддзі Аляксандр Лапаткін заслужыў аўтарытэт і павагу работнікаў банка, кліентаў, кіраўніцтва раёнаў і Віцебскага аблвыканкама.
Аляксандр Субоцін выказаў словы падзякі за плённую працу.
"ВІЦЕБСКІ РЭГІЁН. АФІЦЫЙНА", "ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"
Крыніца: vitebsk-region.gov.by