В 2023 году 70% жителей Витебской области прошли диспансеризацию

У 2023 годзе 70% жыхароў Віцебскай вобласці прайшлі дыспансерызацыю

Вынікі выканання распараджэння кіраўніка дзяржавы аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя, прынятыя меры па ўдасканаленні арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву вобласці, у тым ліку пражываючаму ў сельскай мясцовасці, разгледзелі на пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

– Контроль за выкананнем распараджэння Прэзідэнтам быў ускладзены на розныя ведамствы, а таксама і на дэпутацкі корпус краіны ўсіх узроўняў, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – Мы зацікаўлены ў тым, каб сістэма аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах працавала стабільна і эфектыўна, бо гаворка ідзе пра здароўе людзей. Беларускі лідар дакладна пазначыў, што «кваліфікаваную медыцынскую дапамогу павінны атрымліваць у тым ліку і жыхары глыбінкі». Іх здароўе і жыццё – найважнейшая каштоўнасць для дзяржавы.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі ў сваім выступленні спыніўся на тым, што ў вобласці рэалізуецца комплекс мер па кадравым забеспячэнні аховы здароўя пад поўную патрэбу, асаблівая ўвага надаецца прадастаўленню жылля медыцынскім работнікам. Першачарговае развіццё атрымала першасная медыцынская дапамога: у вобласці працуе 519 урачоў агульнай практыкі і 490 памочнікаў урача. Ахоп насельніцтва ўрачамі агульнай практыкі складае 75,3 %.

Працягваецца дыспансерызацыя: у 2023 годзе яе прайшло 70% насельніцтва. Маніторынг гэтага працэсу праводзіцца штотыдзень.

Усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў ахове здароўя ў Віцебскай вобласці выконваюцца, запэўніў Міхаіл Вішневецкі. Работа па кожным з напрамкаў працягваецца – для павышэння якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі.

Пры разглядзе пытання была дадзена ацэнка прымаемым мерам, іх эфектыўнасці і прааналізаваны дасягнуты вынік.

– Сітуацыя ў гэтай сферы дзякуючы сумеснай працы сістэмы аховы здароўя і мясцовай улады змянілася да лепшага, – рэзюмаваў Дзмітрый Дзямідаў. – Яна кантраляваная і кіраваная. Але кропак для далейшага прыкладання намаганняў яшчэ нямала. Неабходна не толькі захаваць дасягнутае, але і рухацца наперад.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У 2023 годзе 70% жыхароў Віцебскай вобласці прайшлі дыспансерызацыю