Віцебская вобласць выканала ўсе мэтавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ў студзені – лютым 2024 года, устаноўленыя Урадам на 1 квартал
Па валавым рэгіянальным прадукце забяспечаны рост на 5 працэнтаў да студзеня – лютага 2023 г.;
інвестыцыям у асноўны капітал – 22,2 %;
росту сярэднямесячнай заработнай платы – 18,7 %;
сукупным даходам бюджэту – 26,8 %.
З ростам аб'ёмаў вытворчасці спрацавалі ўсе галіны эканомікі – прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, транспарт, гандаль і грамадскае харчаванне.
Экспарт тавараў павялічыўся ў 1,3 раза, паслуг – у 1,2 раза.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by