Пытанні бяспекі дзяцей і падлеткаў падчас вясновых канікул абмеркавалі ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці
З сённяшняга дня ў школьнікаў пачаліся вясновыя канікулы – перыяд, калі дзеці і падлеткі значны час могуць праводзіць без нагляду.
Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі і не азмрочыць радасць адпачынку, прадстаўнікі КДН і УУС Віцебскага аблвыканкама, Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, ДАІ, УМНС і ОСВАДа нагадалі школьнікам аб правілах бяспекі ў рамках анлайн-сустрэчы «Гадзіна бяспекі», якая адбылася ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
У межах сустрэчы спікеры расказалі навучэнцам устаноў адукацыі аб наступствах правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкіх. Пагаварылі аб іх прафілактыцы. Таксама абмеркавалі прынады кіберзлачынцаў, іх метады працы і даведаліся, якія меры бяспекі можна прыняць, каб папярэдзіць кіберзлачынства.
Нямалаважнымі тэмамі размовы сталі выкананне мер бяспекі на чыгунцы, выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў, правілы бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў і дзеянні пры надзвычайных сітуацыях.
Удзельнікам сустрэчы таксама нагадалі аб правілах дарожнага руху для пешаходаў, веласіпедыстаў і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, правілах бяспекі на вадзе і прафілактыцы суіцыду.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by