Витебская областная организация РОО «Белая Русь» выдвинула кандидатов в делегаты ВНС

Віцебская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» вылучыла кандыдатаў у дэлегаты УНС

На канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» вылучылі дзесяць кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад суб'екта грамадзянскай супольнасці. Выбары дэлегатаў пройдуць 6 красавіка на пазачарговым з'ездзе грамадскага аб'яднання, дзе Віцебшчыну будуць прадстаўляць 47 дэлегатаў.

Канферэнцыя прайшла сёння на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Сярод абраных кандыдатаў – член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара абутковага холдынгу «Марка» Мікалай Мартынаў, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік Віцебскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Вольга Разанава, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо «Полацкае» УП «Віцебскае аддзяленне БЧ» Уладзімір Свяцкі, медсястра Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Юлія Галубева і іншыя.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Церанцьеў, усе кандыдатуры прапанаваны рэгіянальнымі структурнымі падраздзяленнямі абласной арганізацыі. Праца па адборы прэтэндэнтаў пачалася ў лістападзе 2023 года. Пры гэтым вельмі важна было захаваць прадстаўніцтва ўсіх тэрыторый, усіх сацыяльных груп і розных пакаленняў. Фарміраванне пула прэтэндэнтаў вялося ў цесным узаемадзеянні з сацыяльнымі партнёрамі, бо шмат хто з членаў РГА «Белая Русь» вылучаўся ў склад кандыдатаў у дэлегаты ВНС ад іншых суб'ектаў.
– Фарміруючы такі ўсенародны орган кіравання, безумоўна, важна памятаць пра тых людзей, якія, можа, і не сталі вялікімі кіраўнікамі, але з'яўляюцца прафесіяналамі, што набылі жыццёвы досвед, шмат гадоў прысвяцілі працы на вытворчасці, з'яўляюцца патрыётамі краіны. Таму пры выбары прэтэндэнтаў мы зрабілі акцэнт на тых, хто працуе на зямлі. Гэта годныя людзі, іх ведаюць у сваіх рэгіёнах і за межамі вобласці. Я ўпэўнены, што яны будуць годна прадстаўляць нашу грамадскую арганізацыю на ВНС, – адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

На канферэнцыі члены грамадскай арганізацыі «Белая Русь» падвялі вынікі дзейнасці за 2023 год, намяцілі планы на перспектыву, адзначылі лепшых, а таксама выбралі сваіх прадстаўнікоў на пазачарговы з'езд РГА «Белая Русь».

"Витьбичи"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Віцебская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» вылучыла кандыдатаў у дэлегаты УНС