Віцебская вобласць будзе рэалізоўваць сумесныя праекты з расійскай Асацыяцыяй мастакоў-пленэрыстаў
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і расійская Асацыяцыя мастакоў-пленэрыстаў.
Дакумент падпісаны ў Маскве. Бакі плануюць рэалізоўваць праграмы, праекты, мерапрыемствы па пытаннях мастацкай, эстэтычнай, экалагічнай асветы, папулярызацыі гісторыі, літаратуры, мастацтва, захавання культурнай спадчыны, гаворыцца ў пагадненні.
У ім таксама пералічаны фарматы сумеснай працы, сярод якіх сустрэчы, выставы, конкурсы, пасяджэнні, лекцыі і майстар-класы.
Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі праходзіць у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. У холе размясцілася выстава рэгіёнаў, на якой прадстаўлены звыш 70 суб'ектаў турыстычнай індустрыі краіны. Палова з іх - з Віцебскай вобласці.
Тут жа госці могуць даведацца аб навінках турыстычных праграм і прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні, адзначылі ў аблвыканкаме.
"БЕЛТА"
Крыніца: vitebsk-region.gov.by