Мая сям'я – мая краіна: стартуе рэспубліканскі конкурс сярод шматдзетных сем'яў "Сям'я года"
Першы этап рэспубліканскага конкурсу сярод шматдзетных сем’яў ”Сям’я года“, прымеркаваны да святкавання Дня сям’і, адбудзецца ў г.Віцебску 18 мая 2024 г.
Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыяй па месцы працы аднаго з бацькоў (працоўным калектывам), райвыканкамам у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама прадстаўляецца заяўка, інфармацыйная даведка аб сям’і, пісьмовая згода паўналетніх членаў сям’і на апрацоўку персанальных даных для мэт удзелу ў конкурсе.
Пераможцам конкурсу прызнаецца сям’я, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў па выніках конкурснага задання.
Пераможцу ўручаецца дыплом I ступені. У адпаведнасці
з колькасцю набраных балаў з ліку ўдзельнікаў першага этапу конкурсу вызначаюцца прызёры, якім уручаюцца дыплом II ступені (адзін дыплом), дыплом III ступені (адзін дыплом). Кошт прызоў да дыпломаў устанаўліваецца ў наступных памерах:
да дыплома I ступені – да 30 базавых велічынь;
да дыплома II ступені – да 20 базавых велічынь;
да дыплома III ступені – да 15 базавых велічынь.
Прызы выдаюцца ў грашовай і (або) натуральнай форме.
Конкурсныя заданні:
”Мая сям’я – мая краіна“(да 15 хвілін):
прадстаўленне візітнай карткі сям’і ”Радавод“:
1.1. (кароткае прадстаўленне гісторыі свайго роду, сямейных звычаяў і традыцый, дасягненняў членаў сям’і і інш.) ацэньваецца:
паўнату раскрыцця гісторыі свайго роду;
уменне падкрэсліць унікальнасць (адметную рысу) сваёй сям’і.
прэзентацыя сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае
уклад сям’і ў жыццё рэгіёна:
1.2. (прэзентацыя актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям’і, іх захапленняў, поспехаў і дасягненняў; удзел (уклад) членаў сям’і ў грамадска-карысным і культурным жыцці рэгіёна) ацэньваецца:
сацыяльная значнасць і арыгінальнасць праекта;
уменне творча выказаць і заявіць актыўную жыццёвую пазіцыю сям’і.
Дадаткова ацэньваецца:
стыль і эстэтыка падачы матэрыялу (музычна-мастацкае афармленне, касцюмы, мова і інш.);
ступень удзелу ў прадстаўленні задання ўсіх членаў сям’і.
Сістэма конкурснай ацэнкі – 7-бальная: максімальны бал – 7; мінімальны бал – 1.
Інфармацыя аб пераможцах і ўдзельніках конкурсу размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
На фота сям'я Святланы і Вячаслава Шкелёнак з Віцебска
Фота Дзмітрыя Восіпава.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by