Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала жыхароў рэгіёну з Днём абаронцаў Айчыны і з Днём Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў, жыхары Віцебскай вобласці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Днём Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!
Быць надзейным шчытом ад знешніх пагроз, захоўваць мір на роднай зямлі, абараняць незалежнасць краіны, служыць Айчыне і беларускаму народу – абавязак і прызванне моцных і адважных грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Узброеныя Сілы Беларусі – не толькі гарант нашай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, але і прыклад сапраўднага патрыятызму, апора стабільнасці і развіцця дзяржавы. Сучасная моцная армія дэманструе высокае майстэрства, паспяхова вырашае пастаўленыя задачы.
Дзякуем вам за мужнасць, прафесіяналізм і гатоўнасць у любы момант стаць на абарону роднага краю! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай неба над нашай краінай заўсёды будзе мірным, а межы Радзімы – непарушнымі!
З павагай,
А.М.Субоцін,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
У.У.Тэрэнцьеў,
старшыня Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў