В Витебской области стартовал марафон «Размаўляй і натхняй», посвященный Международному дню родного языка

У Віцебскай вобласці стартаваў марафон «Размаўляй і натхняй», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Да 25 лютага Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з публічнымі бібліятэкамі паўночнага рэгіёну праводзіць марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Як расказалі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, цэлы тыдзень падчас марафону наведвальнікаў бібліятэк чакаюць разнастайныя натхняльныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове. Гэта акцыі, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурна-музычныя вечары, якія зацікавяць чытачоў і дазволяць адчуць асалоду ад зносін на роднай мове. Усяго шырокая праграма прадугледжвае каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў.


Таксама бібліятэкі ўсіх раёнаў Віцебшчыны возьмуць удзел у акцыі #Віцебскіслоўнік. Задумка ў тым, каб прадставіць увазе адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з п

У Віцебскай вобласці стартаваў марафон «Размаўляй і натхняй», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы