В Витебске запустили необычный онлайн-квиз по электоральной кампании

У Віцебску запусцілі незвычайны анлайн-квіз па электаральнай кампаніі

У Віцебску запусцілі пазнавальны квiз «Да выбараў гатовыя».

Цiкавую iдэю ўвасобiлi ў Першамайскiм раёне абласнога цэнтра. Квiз стаў часткай маштабнага iнфармацыйна-асветнiцкага праекта самага вялiкага раёна Віцебска па электаральнай актыўнасцi моладзі «Моладзь вырашае».

Праект разлiчаны на моладзь ад 14 да 31 года i складаецца з разнапланавых мерапрыемстваў, задача якiх – больш актыўна залучыць маладых беларусаў у выбарчы працэс, зацiкавiць пытаннямi дзяржаўнага кiравання. Як расказалi ў адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Віцебска, праграма «Моладзь вырашае» самая шырокая. Гэта тэматычныя сустрэчы з прадстаўнiкамi палiтычных партый, марафон «Я сам выбiраю сваю будучыню», флэшмоб «Я – грамадзянiн» сярод удзельнiкаў клубаў маладых выбаршчыкаў, дзелавыя гульнi, дэбаты, стварэнне ролiкаў, вiдэаклiпаў, электронных прэзентацый, анкетаванне i многае iншае.

Моладзь – асноўны электаральны рэзерв грамадства, разважае адзiн з удзельнiкаў праекта, педагог-арганiзатар вiцебскай гiмназii № 5 iмя I.I. Люднiкава Валянцiн Радкевiч:

– Па статыстыцы, кожны чацвёрты патэнцыйны выбаршчык – ва ўзросце да 30 гадоў. I гэта варта ўлiчваць, працуючы з моладдзю, тлумачачы ёй, што прыйцi на выбары – гэта не проста абавязак кожнага з нас як грамадзянiна, а перш за ўсё магчымасць унесцi свой уклад у сваю будучыню i будучыню сваёй краiны. Пры гэтым гаварыць пра палiтыку з моладдзю трэба на зразумелай ёй мове. Напрыклад, учора наша каманда «Моладзь вырашае» падтрымала iнтэрнэт-чэлэндж «Адкрый паштовую скрыню». Пасыл вiдэаролiка, да якога можа далучыцца любы ахвотны, просты: iдзi на выбары, каб тваё заўтра было ў тваiх жа руках.

Пра вiктарыну «Да выбараў гатовыя», якая стартавала сёння, 15 лютага, расказаў адзiн з галоўных яе распрацоўшчыкаў Ілья Кузняцоў. Настаўнiк гiсторыi сярэдняй школы № 12 Віцебска i па сумяшчальнiцтве, як i Валянцiн Радкевiч, член Савета працоўнай моладзi пры адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Віцебска падзялiўся:

– Віктарыну з дзесяці пытанняў аб электаральнай кампаніі можна прайсці ў сацсетках, у прыватнасці ў Telegram-канале «PRO Першамайскі». Пры складанні квіза за арыенцір было ўзята жаданне сапраўды зацікавіць удзельнікаў. Пытанні так адразу не гугляцца ў інтэрнэце. Каб адказаць правільна, трэба быць падрыхтаваным у тэме. Зрэшты, у якасці бонуса мы прапануем самае простае пытанне, на якое дакладна адкажуць усе: яно пра адзіны дзень галасавання – 25 лютага.

"СБ"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by/ru

У Віцебску запусцілі незвычайны анлайн-квіз па электаральнай кампаніі