55 бойцов пополнили молодежные отряды охраны правопорядка Витебской области

55 байцоў папоўнілі моладзевыя атрады аховы правапарадку Віцебскай вобласці

Рух моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МАОП) Віцебскай вобласці аб'ядноўвае больш за 800 юнакоў і дзяўчат. Кожны год рады байцоў папаўняюцца. Так, на базе Першамайскага (г. Віцебска) аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прайшло ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў удзельнікам МАОП, а таксама ўзнагароджанне лепшых байцоў.

– Маладзёжныя атрады аховы правапарадку па праву з'яўляюцца адной з візітных картак БРСМ, выконваючы важную і адказную місію. Сумесна са супрацоўнікамі праваахоўных органаў байцы забяспечваюць грамадскі парадак падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, актыўна ўзаемадзейнічаюць з МНС, з якімі праводзяць розныя акцыі, такія як «Зімовы патруль», «Летні патруль» і інш., – адзначыў першы сакратар Першамайскага райкама БРСМ Алег Церашкоў. – Таксама варта адзначыць, што байцы МАОП у адзіны дзень галасавання будуць дапамагаць супрацоўнікам міліцыі на ўчастках для галасавання ў ахове правапарадку.

Рады МАОП папоўніліся 55 юнакамі і дзяўчатамі. Наваборцы адпрацавалі тактыку дзеянняў адміністрацыйнага затрымання, асноўныя спосабы абароны, асновы рукапашнага бою, меры бяспекі пры затрыманні і дастаўцы правапарушальнікаў у АУС, а таксама практычную стральбу.

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

55 байцоў папоўнілі моладзевыя атрады аховы правапарадку Віцебскай вобласці