Наталля Качанава: ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебскай вобласці павінен прайсці зладжана, арганізавана і вынікова
Вельмі важна зрабіць усё, каб ХI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў зладжана і арганізавана.
Але самае галоўнае, каб быў вынік, які заключаецца не толькі ў падпісанні кантрактаў і пагадненняў, не толькі ў эканамічным складніку, але і ў плане міжрэгіянальнага супрацоўніцтва нашых краін, выканання дамоўленасцей, прадугледжаных Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, саюзнымі праграмамі. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава па выніках пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прайшло сёння, 25 студзеня, у верхняй палаце беларускага Парламента.
Да падрыхтоўкі ХI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі наша краіна прыступіла адразу па завяршэнні папярэдняга Х Форуму рэгіёнаў, паведаміла Наталля Качанава:
– Таму што мы разумеем, наколькі знакавае гэта мерапрыемства для нашых краін – у плане рэгіянальнага супрацоўніцтва нашых краін, эканамічнага ўзаемадзеяння, развіцця Саюзнай дзяржавы. Першае пасяджэнне праводзілася непасрэдна ў Віцебскай вобласці: я выязджала і праводзіла нараду ў Віцебску, затым у Полацку. Таму што ўпершыню мы праводзім Форум рэгіёнаў у некалькіх гарадах нашай краіны. Мы задзейнічалі не толькі Віцебск, але і гарады Наваполацк і Полацк, таму што хочам паказаць у рамках форуму не толькі эканамічны складнік, але і зрабіць акцэнт на гісторыі і культуры, нашых нацыянальных традыцыях і гістарычнай агульнасці нашых краін. Як вы ведаеце, горад Наваполацк быў узведзены ў савецкі час спецыялістамі ў тым ліку з Расіі, якія прыехалі ўзводзіць нафтаперапрацоўчы завод.
Адзначыўшы, што ўсё гэта павінна выклікаць цікавасць у шматлікіх гасцей форуму, старшыня Савета Рэспублікі ў той жа час заўважыла:
– Гэта накладае і асаблівую адказнасць на тое, як мы павінны правесці падрыхтоўку да гэтага важнага мерапрыемства. Форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзяць пры непасрэдным удзеле прэзідэнтаў нашых краін Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, таму для нас вельмі важна зрабіць усё, каб мерапрыемства прайшло зладжана і арганізавана. Але самае галоўнае, каб быў вынік, які заключаецца не толькі ў падпісанні кантрактаў і пагадненняў, не толькі ў э