В Витебске в 2024 году заработает фармпроизводство V технологического уклада

У Віцебску ў 2024 годзе запрацуе фармвытворчасць V тэхналагічнага ўкладу

Віцебскае ТАА «Белкаролін» плануе да канца 2024 года ўвесці ў эксплуатацыю дзігіталізаваны завод па вытворчасці інавацыйных ветэрынарных прэпаратаў на тэхналогіях V тэхналагічнага ўкладу.

На новай вытворчай пляцоўцы пабываў старшыня гарвыканкама Генадзь Сабыніч, дзе ацаніў ход работ і перспектывы высокатэхналагічнага прадпрыемства, якое, дарэчы, уключана ў пералік новых вытворчасцей, што маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі.

Праект рэалізуецца з 2018 года пры падтрымцы інавацыйнага фонду аблвыканкама. Фактычна гаворка ідзе пра стварэнне новай вытворчай пляцоўкі дзеючага прадпрыемства, дзе ініцыятары праекта ўвасобілі ў жыццё самыя смелыя ідэі і задумы з выкарыстаннем сусветных падыходаў да праектавання (BIM-тэхналогій), а таксама кантролю і кіравання вытворчасцю на базе канцэпцыі «Індустрыя 4.0», у тым ліку інтэрнэту рэчаў (IoT) і штучнага інтэлекту (AI).

На ўскраіне абласнога цэнтра ў сектары № 1 СЭЗ «Віцебск», рэзідэнтам якой з'яўляецца «Белкаролін» з 2017 года, узведзены вытворчы корпус новага завода з развітой інфраструктурай. Сюды ўжо пераехалі адміністрацыйныя і складскія падраздзяленні, а таксама лабараторны корпус. Па словах дырэктара кампаніі Таццяны Вашчанкавай, цяпер да прыёму і ўстаноўкі абсталявання цалкам падрыхтаваны другі пускавы комплекс (участак нестэрыльных прэпаратаў). Пасля чаго аналагічны працэс пачнецца на вытворчасці стэрыльных прэпаратаў. Паралельна плануецца перавод усіх вытворчых падраздзяленняў на міжнародны стандарт GMP, што значна пашырыць экспартны патэнцыял прадпрыемства. На новым заводзе будзе арганізаваны выпуск арыгінальных лекавых сродкаў для лячэння жывёл пад агульнай назвай «Зялёная лінія» на аснове натуральнай прыроднай сыравіны.

Генадзь Сабыніч азнаёміўся з асноўнымі вытворчымі ўчасткамі, дзе зусім хутка пачнуцца мантажна-наладачныя работы, пабываў у лабараторным корпусе і пагутарыў са спецыялістамі, якія асвойваюць новае абсталяванне. Асаблівую ўвагу кіраўнік горада звярнуў на камфортныя ўмовы працы, створаныя на прадпрыемстве, што служыць залогам высокапрадукцыйнай працы супрацоўнікаў.
– Забота аб чалавеку працы – гэта вельмі значны фактар, і ў гэтым напрамку «Белкаролін» можа служыць прыкладам для ўсіх, – адзначыў Генадзь Сабыніч, падзякаваўшы кіраўніцтва прадпрыемства і калектыў за ініцыятыву, інавацыйнасць і нацэленасць у будучыню.
Па выніках 2023 года кампанія нарасціла продажы амаль на 39%, аб'ём экспарту перавысіў 50 працэнтаў. Сёння ў вытворчым партфелі прадпрыемства больш за 60 найменняў прадукцыі, пры гэтым штогод кампанія дадае парадку дзесяці новых распрацовак. Каля 40 працэнтаў прадукцыі адносіцца да катэгорыі інавацыйнай.

Сяргей КОЧЕТАЎ, "Віцьбічы"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебску ў 2024 годзе запрацуе фармвытворчасць V тэхналагічнага ўкладу