У Верхнядзвінску адкрылі пасля рамонту раённую паліклініку
Абноўлены фасад будынка, уваходная група, заменены вокны і дзверы, зроблены ўнутраны рамонт кабінетаў і падсобных памяшканняў, шмат зроблена для зручнасці наведвання медыцынскай установы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Паліклініка абслугоўвае больш за 19 тысяч чалавек, разлічана на 250 наведванняў у змену.
Для аказання медыцынскай дапамогі адкрыты кабінеты ўрача агульнай практыкі, вузкіх спецыялістаў, працэдурны, эндаскапічны, фізіятэрапеўтычны, рэнтгенаскапічны, УГД, дыспансерызацыі, функцыянальнай дыягностыкі, клініка-дыягнастычная лабараторыя...
На паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі раённы бюджэт выдзеліў 1,2 млн руб. Ведамасны прафсаюз дадаў 2,5 тыс. руб., на гэтыя сродкі абсталяваны бытавы пакой для медперсаналу.
Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства ацанілі змены пасля таго, як была перарэзана на ўваходзе сімвалічная стужка. У цырымоніі