Новыя аўтобусы і трамваі паступяць у Віцебскую вобласць
Віцебскі аблвыканкам сумесна з ААТ «Віцебскаблаўтатранс» праводзіць работы па закупцы транспартных сродкаў для гарадоў Віцебскай вобласці. Плануецца набыць 12 аўтобусаў МАЗ-216 павышанай умяшчальнасці і 26 аўтобусаў МАЗ-257, а таксама 2 трамвайныя вагоны БКМ Т811.
– Аўтобусы МАЗ-257 прыгараднага варыянту паступяць практычна ва ўсе раёны вобласці, – паведаміў Віктар Кажух. – Дарэчы, падобныя аўтобусы (10 адзінак) былі набыты для Віцебска вясной 2023 года, яны працуюць на рэгулярных маршрутах абласнога цэнтра і Віцебскага раёна. Новыя МАЗ-216 плануецца выкарыстоўваць у Віцебску. Яны прыйдуць на замену зношаным транспартным сродкам МАЗ-105 са зчлянёным кузавам. Такія аўтобусы на Віцебшчыне на рэгулярных пасажырскіх маршрутах пакуль выкарыстоўваюцца толькі ў Наваполацку. Новыя трамваі таксама будуць працаваць у абласным цэнтры.
Як дадаў суразмоўца, згаданыя аўтобусы і трамваі павінны паступіць у Віцебскую вобласць на працягу года.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by