Руководство Витебской области направило поздравление с профессиональным праздником ветеранам и работникам системы социальной защиты населения

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з прафесійным святам ветэранам і работнікам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва

Паважаныя ветэраны і работнікі сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва! 

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Гісторыя сацыяльнай абароны насельніцтва ў нашай дзяржаве бярэ адлік ад 5 студзеня 1919 года, калі Пастановай Часовага рабоча-сялянскага Урада Беларусі быў утвораны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння.

На працягу 105 гадоў функцыі органаў сацыяльнай абароны пашыраліся, і ў цяперашні час ахопліваюць не толькі такія традыцыйныя напрамкі як пенсійнае забеспячэнне, сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльная дапамога, але і сацыяльна-працоўныя адносіны, аплату працы, садзейнічанне занятасці насельніцтва, умовы і ахову працы.

Сёння ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскай вобласці і падпарадкаваных арганізацыях працуе звыш шасці тысяч чалавек.

Ад узроўню і надзейнасці выканання дзяржаўных сацыяльных гарантый, адказнага стаўлення да справы залежаць лёсы канкрэтных людзей, стабільнасць у грамадстве.

Прыміце словы падзякі за ваш прафесіяналізм і разуменне важнасці сваёй працы!

Жадаем вам моцнага здароўя, сіл і энергіі, аптымізму, сямейнага шчасця і паспяховай працы на карысць чалавека!

З павагай,

А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

У.У.Тэрэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з прафесійным святам ветэранам і работнікам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва