Парк автомобилей скорой помощи Витебщины пополнили 33 новых автомобиля

Аўтапарк хуткай дапамогі Віцебшчыны папоўнілі 33 новыя аўтамабілі

Папаўненне аўтапарку дазволіць максімальна аптымізаваць працу па завяршэнні цэнтралізацыі службы ХМП Віцебскай вобласці.

Мадэрнізацыя службы хуткай дапамогі ў Віцебскай вобласці працягваецца. Усяго сёлета закуплена 45 аўтамабіляў: 12 па лініі Банка развіцця і 33 па цэнтралізаваным закупкам па лініі Міністэрства аховы здароўя, – распавёў прадстаўнікам СМІ галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Гамонаў. – Практычна парк аўтамабіляў рэгіёну абноўлены на 80%. Гэта павысіць аператыўнасць і якасць абслугоўвання выклікаў, дазволіць у разы палепшыць абслугоўванне сельскага насельніцтва. Цяпер ідзе цэнтралізацыя службы, сёлета ў Полацку ўтвораны міжраённы цэнтр хуткай дапамогі, у які ўвайшлі станцыя Наваполацка, аддзяленні ў Лепелі, Расонах, Верхнядзвінску і Ушачах. Увесь аўтапарк полацкага рэгіёну ўжо абноўлены. Гэты вялікі плюс адчула і сельскае насельніцтва, якое, мінуўшы цэнтральныя раённыя бальніцы, у выпадку неабходнасці адпраўляюць адразу ў гарадскія і абласныя ўстановы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Такая цэнтралізацыя дазваляе ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем машын хуткай дапамогі, паляпшае лагістыку ў дастаўцы хворых. Мінуўшы ЦРБ, пацыенты, напрыклад, з вострай каранарнай недастатковасцю, інфарктам міякарда, з вострым парушэннем цэнтральнага кровазвароту мозгу прыбываюць у спецыялізаваныя высокатэхналагічныя медыцынскія цэнтры, дзе ім адразу можна аказаць дапамогу.

Зборка аўтамабіляў беларускай вытворчасці, растлумачыў кіраўнік службы, ідзе на вытворчасці «Брэстмаш», за

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Аўтапарк хуткай дапамогі Віцебшчыны папоўнілі 33 новыя аўтамабілі