С 20 декабря в Витебской области начнут работу елочные базары

З 20 снежня ў Віцебскай вобласці пачнуць працу ёлачныя кірмашы

Дзе можна будзе набыць зялёных прыгажунь, за якую цану і як будуць перашкаджаць незаконным высечкам навагодніх дрэў, распавялі ў Віцебскім ДЛВА.

Усяго лясгасы вобласці плануюць рэалізаваць каля 30 тысяч навагодніх дрэў. Звыш траціны гэтага аб'ёму будзе падрыхтавана Віцебскім, Пастаўскім, Полацкім і Аршанскім лясгасамі.

Для зручнасці насельніцтва рэжым работы ёлачных базараў збіраюцца максімальна працягнуць. У асартыменце гандлёвых кропак – елкі, сосны, ёлачныя букеты і елкі ў кадках. Дарэчы, апошнія карыстаюцца ў насельніцтва падвышаным попытам, таму аб'ём іх рэалізацыі плануецца павялічыць.

Цана навагодняга дрэва на ёлачных базарах у Віцебску будзе адзінай. Так, пухнатай прыгажуні вышынёй да 1 м можна будзе набыць за 12,1 руб., да 2 м – за 15,3 руб., да 3 м – за 22, 2 руб.
У абласным цэнтры вызначаны 15 пляцовак для продажу натуральных елак і соснаў. У прыватнасці, гэта Полацкі, Смаленскі і Паўднёвы рынкі, Пралетарская плошча, а таксама на вуліцах Смаленскай, Міра, Праўды, Цітова, Чкалава, Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, Маскоўскім праспекце і інш.

У перадсвяточны перыяд для работнікаў дзяржаўнай лясной аховы актуальнай становіцца рэйдавая работа, накіраваная на спыненне незаконных высечак. Будзе арганізавана патруляванне лясоў і хваёвых маладнякоў паблізу населеных пунктаў, дарог. Таксама будуць выстаўлены пасты, у тым ліку сумесныя з супрацоўнікамі ДАІ і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія перавозяць елкі і сосны, павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё. Актыўна ў перадсвяточныя дні лясная ахова мае намер выкарыстоўваць камеры фота- і відэафіксацыі. Самавольная высечка зялёных прыгажунь пагражае фізічнай асобе накладаннем штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь, індывідуальнаму прадпрымальніку – ад 20 да 200 БВ, юрыдычнай асобе – ад 50 да 300 БВ.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

З 20 снежня ў Віцебскай вобласці пачнуць працу ёлачныя кірмашы