Беларускі блогер-мільённік Мікіта Уданоўскі правёў майстар-клас больш чым для 30 дзяцей у Медыялабараторыі ў Віцебску
Сустрэча з маладым пакаленнем прайшла ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы. Пакуль частка рабят пастаянна трымала ў відэа фокусе любімага блогера, іншыя з вялікай цікавасцю задавалі хлопцу самыя розныя пытанні.
Не абышлося і без тэмы булінгу з хейтам. Мікіта адзначыў, што хейт – гэта выдаткі прафесіі. Але з-за таго, што хлопец не спрабуе правакаваць сваю аўдыторыю, ён не падвяргаецца лютаму негатыву.
– Чорны піяр – таксама піяр, але я гэтым не карыстаюся, – падкрэсліў малады чалавек.
Асноўная частка шматмільённай аўдыторыі беларускага блогера – гэта інтэрнэт-карыстальнікі краін СНД. Дзеці не ўпусцілі магчымасці папрасіць парады ў стварэнні кантэнту. Ці неабходная найноўшая тэхніка? З якой перыядычнасцю здымаць?
Мікіта падкрэсліў, што крэатыўныя ідэі і якасць кантэнту нашмат важнейшыя. Лепш зрабіць менш па колькасці, галоўнае, што ролік атрымаецца арыгінальней.
Рабятам хацелася стаць бліжэй у зносінах з Мікітам, таму не абышлося і без жыццёвых тэм. Сабралі пару фактаў. Адказваючы на пытанне, якое запаветнае мару было ў дзяцінстве, хлопец падзяліўся, што хацеў стаць урачом і вучыцца менавіта ў Віцебскім медыцынскім універсітэце. Мікіта з дзяцінства з'яўляецца фанатам Гары Потэра, таму часта пераглядае серыю фільмаў.
У канцы сустрэчы кумір моладзі сфатаграфаваўся з кожным з рабят і раздаў аўтографы.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by