Бюджэт Віцебскай вобласці папоўніўся на 22,7 млн рублёў, дадатковыя сродкі пойдуць на сельскую гаспадарку, сацыяльную сферу і ЖКГ
Абласны бюджэт папоўніўся на суму больш за 22,7 млн руб. На сесіі абласнога Савета дэпутатаў зацверджана рашэнне аб пераразмеркаванні дадатковых рэсурсаў.
Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, устойлівая праца эканомікі Віцебшчыны дазволіла атрымаць звышпланавыя даходы на суму больш за 16,4 млн руб. Таксама з рэспубліканскага бюджэту атрыманы мэтавыя субвенцыі ў памеры звыш 6,3 млн руб. на бягучы рамонт мясцовых дарог.
З уласных даходаў на 10 млн руб. павялічацца асігнаванні на сельскую гаспадарку, каб разлічыцца за паліва, якое набывалася для завяршэння восеньскіх палявых работ, і для своечасовага пачатку падрыхтоўкі тэхнікі да вясновай пасяўной кампаніі. Знойдзена магчымасць накіраваць 500 тыс. руб. на набыццё тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для ўразлівых катэгорый насельніцтва. Дадатковыя сродкі атрымаюць сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту.
Акрамя таго, за кошт пераразмеркавання іншых відаў расходаў райвыканкамам будзе накіравана больш за 4,8 млн руб. на капітальны рамонт і мадэрнізацыю жыллёвага фонду.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by