Новые автобусы вышли на городские маршруты в Витебске

Новыя аўтобусы выйшлі на гарадскія маршруты ў Віцебску

Сёння пасажыры заўважылі новыя блакітныя аўтобусы на некаторых гарадскіх маршрутах абласнога цэнтра. Сапраўды, упершыню за апошнія гады аўтапарк Віцебска папоўніўся адразу 17 аўтобусамі айчыннай вытворчасці МАЗ-203.

Некалькі з іх ужо адпрацавалі змены на маршрутах №№ 1, 3, 15, 18, 26, 30, 106. Да канца тыдня выйдуць на маршруты і астатнія аўтобусы. Умяшчальнасць салона дастатковая – 26 сядзячых месцаў, 75 – стоячых і адно для інвалідаў. Як расказалі ў ААТ «Віцебскаблаўтатранс», паступленню такой буйной партыі транспарту шмат у чым паспрыяў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Найноўшыя аўтобусы атрымалі ў першую чаргу вопытныя кіроўцы, а таксама з моладзі, якія не дапускаюць парушэнняў правілаў дарожнага руху. Аднаму з першых ключы ад аўтобуса ўручылі кіроўцу Сяргею Буланаву.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Новыя аўтобусы выйшлі на гарадскія маршруты ў Віцебску