Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: падведзены вынікі месячніка бяспекі ў арганізацыях рэальнага сектара эканомікі
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама на працягу 4 тыдняў (з 27 верасня па 27 кастрычніка 2023 г.) мабільныя групы, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі выканкамаў, органаў нагляду і кантролю праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства аб ахове працы, звяртаючы ўвагу на прамысловыя аб'екты вобласці.
Праведзены рэйды ў 103 арганізацыях рознай формы ўласнасці, у якіх абследавана 213 аб'ектаў.
Устаноўлены шматлікія парушэнні парадку выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны. Выяўляліся парушэнні, звязаныя з неадпаведнасцю патрабаванням бяспечнай эксплуатацыі машын, механізмаў, абсталявання і іншай тэхнікі, іх рамонту і абслугоўвання. Асобныя парушэнні тычыліся стану тэрыторыі і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў.
Усяго было выяўлена 872 парушэнні. Ад працы адхілена 53 работніка, указана на спыненне 33 адзінак абсталявання, забаронена вытворчасць 8 відаў работ і прыпынена праца аднаго аб'екта.
Па ўсіх выяўленых фактах у райгарвыканкамы накіравана 53 інфармацыі, 17 матэрыялаў прадстаўлена ў органы пракуратуры для прыняцця мер рэагавання і прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by