Рэгіянальныя адборы да конкурсаў «Славянскага базару ў Віцебску» стартуюць у лістападзе
Рэгіянальныя адборы да міжнародных конкурсаў у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стартуюць у лістападзе.
У Магілёве адборы пачнуцца 21 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Мінская вобласць прыме патэнцыйных конкурсантаў 30 лістапада на пляцоўцы Нясвіжскага раённага цэнтра культуры. На сцэне Гарадскога цэнтра культуры 6 снежня выбар зробіць Гомельская вобласць. У Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў шчасліўчыкаў вызначаць 7 снежня. Фестывальная сталіца прыме адбор 1 снежня традыцыйна ў Цэнтры культуры "Віцебск". Брэсцкая вобласць адгледзіць конкурсантаў у Баранавіцкім гарадскім доме культуры 2 снежня. Завершыцца першы этап нацыянальнага адбору 11 снежня ў Мінску ў канцэртнай зале "Верхні горад".
У адборачным туры да дзіцячага музычнага конкурсу прымаюць удзел выканаўцы - грамадзяне Беларусі ва ўзросце 8-14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, якія маюць досвед канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях. У адборачным туры да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прымаюць удзел беларусы ва ўзросце 18-31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, якія маюць досвед канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
На праслухоўванне патрабуецца прадставіць па дзве кампазіцыі. Удзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу - эстрадная песня беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадная песня па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканаўчае майстэрства і артыстычныя здольнасці. Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні павінны прадставіць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў, а таксама папулярную кампазіцыю на замежнай мове - сусветны хіт.
Графік і інструкцыю правядзення рэгіянальных адборачных тураў, а таксама заяўку на ўдзел у конкурсе можна знайсці на сайце фестывалю.
"БЕЛТА"
Крыніца: vitebsk-region.gov.by