Вячаслаў Дурноў: «У Віцебскай вобласці завяршылася фарміраванне выбарчых акруг для маючых адбыцца выбараў»
На сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі і зацвердзілі праект «Аб выбарчых акругах па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання».
– Цяпер завяршылася фарміраванне акруг, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Сфарміравана 14 акруг, неабходных для правядзення парламенцкіх выбараў. Сёння мы зацвярджаем 60 акруг, неабходных для правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Зроблены аналіз непасрэдна таго электарату, які ўдзельнічаў у рэспубліканскім рэферэндуме, і, зыходзячы з гэтых лічбаў, мы сфарміравалі акругі па Віцебскай вобласці. У адрозненне ад ранейшых электаральных кампаній вялікіх змен няма. Пасля выхаду ўказа Прэзідэнта аб прызначэнні дня выбараў будзе праводзіцца праца згодна з Выбарчым кодэксам.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by