Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін увайшоў у склад Савета па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў
Пры Савеце Міністраў створаны Савет па біялагічнай бяспецы. Яго склад зацверджаны пастановай урада №634 ад 28 верасня 2023 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, узначаліць савет прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Намеснікам старшыні савета сталі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. У складзе савета таксама міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
У савет таксама ўвайшлі дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Ганчароў, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Нявероўскі і інш.
Савет па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў вызначаны як пастаянна дзеючае фарміраванне ў галіне забеспячэння біялагічнай бяспекі, якое ажыццяўляе каардынацыю праводзімай у Беларусі работы па папярэджанні, выяўленні і зніжэнні біялагічных рызык, звязаных з негатыўным уздзеяннем небяспечных біялагічных фактараў на здароўе чалавека, жывёл, раслін, прадукцыю жывёльнага, расліннага паходжання і (або) навакольнае асяроддзе.
У абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі праблематыка біялагічнай бяспекі выдзелена асобным раздзелам. Як адзначыў 13 верасня падчас нарады ва ўрадзе прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, актуальнасць гэтага пытання з кожным годам толькі ўзрастае. Больш таго, у апошняе дзесяцігоддзе назіраецца інтэнсіўнае распаўсюджванне шэрагу небяспечных інфекцыйных захворванняў сярод людзей і жывёл. "Гэта і ўспышкі цяжкіх рэспіраторных захворванняў, і пандэмія COVID-19, і панзаатыя афрыканскай чумы свіней, высокапатагеннага грыпу птушак і іншых. Мы бачым, што зараз адбываюцца ўспышкі нібыта даўно пераможаных хвароб чалавека і жывёл, нарастае праблема распаўсюджвання мікраарганізмаў, устойлівых да лячэння антыбіётыкамі", - растлумачыў тады кіраўнік беларускага ўрада.
Таксама, па ягова словах, вельмі вялікія асцярогі выклікае дзейнасць асобных дзяржаў па эксперыментах у сферы мікраарганізмаў, біялагічныя лабараторыі незразумелага прызначэння. "Больш таго, мы назіраем актыўнасць шэрагу краін, у тым ліку суседніх з намі, па даследаванні геному чалавека, жывёл, раслін, рабоце з патагеннымі мікраарганізмамі.