Председатель Витебского облисполкома Александр Субботин представил нового главу Сенненского района

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прадставіў новага кіраўніка Сенненскага раёна

На сесіі раённага Савета дэпутатаў на пасаду старшыні Сенненскага райвыканкама зацверджаны Алег Макарэвіч, які да гэтага ўзначальваў вядомае сельгаспрадпрыемства «Маяк Высокае» Аршанскага раёна.

Алег Макарэвіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў г. п. Арэхаўск Аршанскага раёна. У 2001-м скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут сэрвісу і эканомікі. З 1996 па 2004 год працаваў на прамысловых прадпрыемствах Оршы. З 2008-га па 2012-ы займаў пасаду кіраўніка справамі Аршанскага райвыканкама. Затым узначальваў Аршанскі райкам прафсаюза работнікаў АПК, працаваў намеснікам дырэктара ААТ "Маяк Высокае" Аршанскага раёна. З 2018-га ўзначаліў сельгаспрадпрыемства.

Прадстаўляючы актыву рэгіёна новага кіраўніка, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Давыдоўскі адзначыў, што Алег Аркадзьевіч за час працы на розных пасадах зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным, кампетэнтным, энергічным кіраўніком. Валодае сучаснымі навыкамі кіравання, творча падыходзіць да вырашэння пастаўленых задач. Працуючы дырэктарам сельгаспрадпрыемства, пастаянна ўдзяляў увагу пытанням павышэння эфектыўнасці, нарошчвання аб'ёмаў прадукцыі, зніжэння яе сабекоштасці, укаранення перадавых тэхналогій. Пад яго кіраўніцтвам павялічылася валавая вытворчасць збожжавых і збожжабабовых культур, малака, сярэднясутачныя прыросты жывёлы, сярэднямесячная зарплата работнікаў. Яму ўласцівыя паважлівае стаўленне да людзей, камунікабельнасць, уменне пераконваць і адстойваць сваю кропку гледжання.

У сваім выступленні Алег Макарэвіч абазначыў, што, прымаючы штурвал карабля пад назвай «Сенненскі раён», ён цудоўна разумее, што не заўсёды ў ветразі будзе дзьмуць спрыяльны вецер. Часам усім разам давядзецца налегчы на вёслы, каб дасягнуць мэты. Ён выказаў упэўненасць, што пастаўленыя задачы ўсім будуць па плячы.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што асабіста для яго станоўчым момантам у біяграфіі Алега Аркадзьевіча было тое, што ён у свой час не пабаяўся з дзяржслужбы перайсці ў аграпрамысловы сектар, тых складанасцей, якія традыцыйна там ёсць. Гэта гаворыць пра многае. Яму не толькі ўдалося захаваць у гаспадарцы напрацаваны багаж, але і прымножыць яго. Імпануе і тое, што Алег Макарэвіч перажываў, што сыходзіць з сельгаспрадпрыемства ў складаны засушлівы год. Адзіны довад, які яго пераканаў, што на Сенненшчыне таксама была засуха, але маштаб маючай адбыцца працы большы.

Аляксандр Субоцін ахарактарызаваў Алега Макарэвіча як чалавека інтэлігентнага, спакойнага, які без надрыву будзе вырашаць пастаўленую задачу. А яна адна: Сенненшчына стабільна знаходзіцца ў сярэдзінцы топ-рэйтынгу раёнаў, хоць магчымасці для прасоўвання ёсць, ёсць людзі і праекты.

<

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прадставіў новага кіраўніка Сенненскага раёна