У Шаркаўшчыне прайшоў штаб па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі»
У Шаркаўшчыне пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Церанцьева прайшоў штаб па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны станоўча адзначыў працу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы культуры раёна.
– На пад'ездзе да Шаркаўшчыны відаць, што райцэнтр рыхтуецца да «Дажынак»: усюды наводзіцца парадак, з'яўляюцца малыя архітэктурныя формы, кампазіцыі з рулонаў саломы. Але працы яшчэ шмат, – адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч.
Уладзімір Церанцьеў запатрабаваў павялічыць тэмп, сканцэнтравацца на асобных недапрацоўках — іх трэба ліквідаваць у тыднёвы тэрмін. Трэба зрабіць не толькі прыгожую карцінку, але і стварыць камфортныя ўмовы для жыцця шаркаўчан.
Кіраўнікі абласных і раённых структур агучылі праблемныя моманты. Удзельнікі штаба наведалі асноўныя святочныя лакацыі, а таксама пабывалі на аб'ектах, якія будуць прадэманстраваны гасцям.
– Добраўпарадкаванне, будаўніцтва і навядзенне парадку ў райцэнтры працягнуцца і пасля правядзення абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі», – падвёў вынік кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны. — Наперадзе нас чакае 2-я і 3-я чаргі капітальнага рамонту з добраўпарадкаваннем раённага Цэнтра культуры, пачатак будаўніцтва фізкультурна-спартыўнага комплексу, завяршэнне будаўніцтва жылога корпуса Аляксандраўскага дома-інтэрната, завяршэнне капітальнага рамонту моста па вуліцы Камсамольскай, а таксама працяг рамонту моста па вуліцы Савецкай.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by