Александр Субботин и Петр Пархомчик с рабочим визитом посетили ООО «Металлопрокатная компания» в Миорах

Аляксандр Субоцін і Пётр Пархомчык з рабочым візітам наведалі ТАА «Металапракатнай кампанія» у Міёрах

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык з рабочым візітам наведалі ТАА «Металапракатны завод» у Міёрах.

На прадпрыемстве адбылася размова аб сучасных тэндэнцыях на рынку металапракатнай прадукцыі, забеспячэнні вытворчасці сыравінай, нарошчванні аб'ёмаў выпуску белай бляхі і яе рэалізацыі.

Падводзячы вынікі візіту, Аляксандр Субоцін сказаў:

– Задаволены, але заўсёды хацелася б яшчэ чагосьці большага. Завод крыху не дацягвае да планак, якія пастаўлены. Завод новы, са складанымі тэхналогіямі. Але каманда паспяхова пераадольвае складанасці, з якімі сутыкаецца.

Пётр Пархомчык сітуацыю на заводзе ацаніў так:

– Год быў складаны. Нашым работнікам давялося ў тэрміновым парадку авалодваць тэхналогіяй вытворчасці. Трэба сказаць, што нашы маладыя спецыялісты справіліся. Змянілася сама атмасфера на прадпрыемстве, павялічылася колькасць працаўнікоў, цяпер тут працуюць 750 чалавек, сярэдняя заработная плата ў апошні месяц склала 2 тыс. руб. Завод будзе прырастаць кожны год. Да мінулага года аб'ём вытворчасці павялічаны практычна ў два разы, і прадпрыемства працуе эфектыўна.

"Віцебскія весці"

Крыніца: https://vitebsk-region.gov.by

Аляксандр Субоцін і Пётр Пархомчык з рабочым візітам наведалі ТАА «Металапракатнай кампанія» у Міёрах