В Полоцком районе завершается сбор территориальной обороны

У Полацкім раёне завяршаецца збор тэрытарыяльнай абароны

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці ў Полацкім раёне сёння завяршаецца збор тэрытарыяльнай абароны, які доўжыўся каля 20 дзён.

– Мы гэта робім для таго, каб лішні раз праверыць нашу баявую гатоўнасць, – сказаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Задача складаецца яшчэ і ў тым, каб праверыць скаардынаванасць працы ўсіх службаў у выпадку неабходнасці, гатоўнасць народнага апалчэння дзейнічаць у складаных і небяспечных сітуацыях. Важна сінхранізаваць дзеянні народнага апалчэння з дзеяннямі тэрытарыяльных войскаў, дзеючымі ўзброенымі сіламі ў выпадку ваеннага становішча. Мы сапраўды павінны трымаць парах сухім.

У ходзе завяршальнай стадыі вучэння былі змодэляваны дзеянні сіл і сродкаў тэрытарыяльнай абароны па вызваленні заложнікаў і вызваленні захопленага моста.

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Полацкім раёне завяршаецца збор тэрытарыяльнай абароны