Гражданско-патриотический форум «В единстве наша сила» прошел в ВГУ им. П.М.Машерова

Грамадска-патрыятычны форум «У адзінстве наша сіла» прайшоў ва ЎДПУ імя П.М.Машэрава

Грамадска-патрыятычны форум «У адзінстве наша сіла», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, арганізаваны Віцебскім абласным аддзяленнем Беларускай партыі «Белая Русь» праходзіць у ВДУ ім. П. Машэрава.

Удзел у форуме прынялі члены прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло і намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыні і члены раённых аргаструктур і Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

– Мы з вамі знаходзімся напярэдадні нацыянальнага свята – Дня народнага адзінства, які адбудзецца ў нядзелю абсалютна ва ўсіх кутках нашай краіны, – адзначыў член прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло. – Паўсюдна пройдуць урачыстыя мерапрыемствы – не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх раёнах нашай краіны. Я глыбока перакананы, што наша яшчэ дастаткова маладое свята за кароткі прамежак часу набярэ добрыя абароты, і мы на самой справе зможам паказаць тое адзінства нацыі, якога нам, магчыма, крыху не хапала некалькі гадоў таму. Але ў нас ёсць час, ёсць вопыт, якімі мы павінны скарыстацца. Шчыра хачу павіншаваць усіх аднапартыйцаў з такім вялікім святам. Мы разам, сябры!

– Сёння знакавае мерапрыемства для нашай абласной структуры партыі «Белая Русь» – мы ўручаем сцягі рэгіянальным аддзяленням, а таксама пасведчанні і партыйныя білеты членам партыі, – сказаў Вячаслаў Дурноў. – Усё гэта адбываецца напярэдадні вялікага агульнанацыянальнага свята Дня народнага адзінства. Мы сёння паказваем у партыйных колах, што мы павінны быць адзіныя, а значыць, непераможныя. Планы ў партыі вельмі вялікія, шмат цікавых задумак. Мы бачым, як цікавяць людзей тэмы, якія ўздымаюць члены «Белай Русі», наколькі актыўна яны ўступаюць у яе шэрагі. І можна ўпэўнена сказаць, што народ наш адзіны ў тым, што Беларусь павінна быць моцнай і квітнеючай. А гэта можна зрабіць толькі ў тым выпадку, калі ўсе разам крочаць у адным кірунку.

У ходзе мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне партыйных білетаў, перадача сцягоў раённым аддзяленням і абмеркаванне перспектыўных праектаў партыі.

– На сённяшні дзень у абласным аддзяленні паўтары тысячы чалавек, – сказала старшыня Віцебскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь», рэктар ВДУ ім. П. Машэрава Валянціна Багатырова. – Мы істотна прырастаем. Я бачу той паток заяў, гарачыя вочы і жаданне людзей удзельнічаць у такой справе, якая аб’ядноўвае грамадства. У нас шмат праектаў, у тым ліку адукацыйных, палітычна адукацыйных, але ўсе яны нацэлены на тое, каб нашы грамадзяне ў большай ступені разумелі, вакол якой ідэі яны павінны кансалідавацца, і якія наперадзе самыя сур’ёзныя мерапрыемствы.

"Віцебскія весці"

https://vitebsk-region.gov.by

Грамадска-патрыятычны форум «У адзінстве наша сіла» прайшоў ва ЎДПУ імя П.М.Машэрава