Витебский зональный институт сельского хозяйства НАН Беларуси одним из первых в области приступил к уборке картофеля

Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі адным з першых у вобласці прыступіў да ўборкі бульбы

Нягледзячы на засушлівы год, ураджай другога хлеба тут добры.

Як распавёў галоўны аграном прадпрыемства Дзмітрый Каваленка, сёлета, як і летась, бульбу збіраюць уласнымі сіламі. З канца жніўня ва ўрочышчы са сартавой бульбай Маніфест працуе бульбаўборачны камбайн пад кіраваннем трактарыста-машыніста Аляксандра Церанцьева. На адвозцы ўраджаю задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі. Клубні адпраўляюць ва ўласнае бульбасховішча, дзе яны праходзяць першасную ачыстку, а затым на працягу 14-20 дзён аздараўляюцца і астуджаюцца ў камеры. Пасля таго як лупіна гародніны ўмацуецца, а вочкі закрыюцца, пачнецца яе сартаванне.

Трактарыст-машыніст Дзмітрый Булахоў і Дзмітрый Каваленка ўраджаем Маніфеста задаволены. Менавіта Маніфест, па словах Дзмітрыя Каваленкі, паказаў сябе найбольш прадуктыўным у цяперашніх экстрэмальных умовах надвор'я і дастаткова ўстойлівым да засухі. З 42 гектараў плошчаў, адведзеных пад другі хлеб у бягучым годзе, гэты сталовы сарт бульбы, які як нельга лепш падыходзіць для смажання і варэння, займае роўна палову, што звязана з высокім попытам на яго ў насельніцтва. З гектара ў сярэднім збіраюць па 30 тон клубняў. Дранікі, прыгатаваныя з Маніфеста, не цямнеюць да 6 гадзін – праверана гаспадынямі!

Таксама запатрабаваны пакупнікамі насенны матэрыял такіх сартоў айчыннай селекцыі, як Брыз і Скарб. У сярэднім штогод насельніцтву рэалізуецца да 300 тон бульбы. Астатнюю частку прадукцыі скупляюць сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермеры, аб'екты грамадскага харчавання і навучальныя ўстановы для ўласных патрэб.

Усяго ў Віцебскім занальным інстытуце вырошчваюць 11 сартоў бульбы беларускай селекцыі, у 7 рэпрадукцыях.
Падрыхтоўваюць да рэалізацыі і тры навінкі. Свайго часу ў цяплічным комплексе інстытута чакаюць Умка і Гарантыя, а ў пітомніку папярэдняга размнажэння – сярэдняранні Мастак. Яго занальны інстытут пачне рэалізоўваць адным з першых на беларускім рынку. Плануецца гэта ўжо ў 2024 годзе. Сёлета ж восенню прадпрыемства будзе прадаваць бульбу сарту Лель, ідэальна прыдатную для прыгатавання чыпсаў і бульбы фры. Гэта свайго роду айчынны адказ замежным аналагам.
Як адзначыў вучоны сакратар Віцебскага занальнага інстытута Алег Раўбіс, супрацоўнікі працягваюць і іншыя, не менш карысныя эксперыменты. Два сарты бульбы фіялетавага колеру, створаныя спецыяльна для лячэбнага дыетычнага харчавання і паспяхова прадстаўленыя падчас традыцыйнай вясновай дэгустацыі, пакуль праходзяць неабходныя выпрабаванні.

– Добра, што на стан пасадачнага матэрыялу нашага цяплічнага комплексу надвор'е абсалютна не ўплывае. Тут усё залежыць выключна ад чалавечага фактару, своечасовага і якаснага догляду за раслінамі, а з гэтым у нас на прадпрыемстве пытанняў не ўзнікае, – распавядае Алег Раўбіс.

Зібраць, захаваць, перапрацаваць і збыць – такія задачы ставіць па другім хлебе перад калектывам кіраўнік Віцебскага занальнага інстытута Андрэй Балыш.

Паралельна з капаннем бульбы прадпрыемства вядзе сяўбу азімых культур і падрыхтоўку глебы пад яе. Яшчэ трэба будзе пасеяць каля 400 гектараў азімых пшаніцы, ячменю, жыта і трыцікале, у той час як сяўбу азімага рапсу ўдалося завяршыць у аптымальныя тэрміны. Зусім хутка на палях інстытута прыступяць да ў

Кры

Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі адным з першых у вобласці прыступіў да ўборкі бульбы