Вопросы сближения экономик предприятий России и Беларуси являются основополагающей задачей для руководства Витебской области на ближайшую перспективу

Пытанні збліжэння эканомік прадпрыемстваў Расіі і Беларусі з'яўляюцца асноватворнай задачай для кіраўніцтва Віцебскай вобласці на найбліжэйшую перспектыву

Пытанні збліжэння эканомік прадпрыемстваў Расіі і Беларусі з'яўляюцца асноватворнай задачай для кіраўніцтва Віцебскай вобласці на бліжэйшую перспектыву.

Пра гэта на пашыраным пасяджэнні Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якое 4 верасня праходзіла ў Пскове, паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Кіраўнік Віцебскай вобласці адзначыў, што пытанні супрацоўніцтва рэгіёнаў асабліва блізкія для прыгранічных тэрыторый Беларусі і Расіі, жыхары якіх у першую чаргу могуць ацэньваць эфектыўнасць узаемадзеяння ў сферы эканомікі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. "У нас шмат агульнага ў гісторыі, традыцыях, ладзе жыцця, таму важна захаваць і развіваць супрацоўніцтва з улікам новых выклікаў і ўмоў, у якіх жывуць і працуюць нашы прыгранічныя рэгіёны", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Ён расказаў, што па выніках першага паўгоддзя таваразварот Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расіі склаў больш Br6 млрд. "Калі гаворка ідзе пра гандлёвыя паказчыкі, неабходна разумець, што магчымасць іх павелічэння грунтуецца на вытворчым патэнцыяле нашых бакоў ва ўмовах, якія ствараюцца для вядзення бізнесу як у Беларусі, так і ў Расіі. Што тычыцца Віцебскага рэгіёну, то сёння мы можам упэўнена прапаноўваць расійскім партнёрам нашы кампетэнцыі ў сферы вытворчасці сілавога і аптычнага кабеля, водаачыснага абсталявання, экскаватараў, тэлескапічных пад'ёмнікаў, металаапрацоўчых станкоў і гідрапрэсаў. Усе пералічаныя віды вырабаў атрымліваюць сваё нараджэнне на вытворчых пляцоўках Маскоўскай, Ленінградскай, Ліпецкай, Калужскай і іншых абласцей Расійскай Федэрацыі пры ўзроўні лакалізацыі 70% і больш, каб потым атрымаць статус гатовага прадукту, які потым свабодна можа перамяшчацца паміж нашымі дзяржавамі", - паведаміў Аляксандр Субоцін.

Кіраўнік паўночнага рэгіёну Беларусі расказаў, што ў Віцебскай вобласці сфарміраваўся цэнтр па вытворчасці шырокага асартыменту палімерных матэрыялаў, шклатканін і акрылавага валакна, якія павінны стаць кропкамі росту ў вы

"Віцебскія прадпрыемствы маюць патрэбу ў бялковай, хімічнай, тэкстыльнай сыравіне, металапракаце, палімерах, сучасным абсталяванні. Яны зацікаўлены не толькі ў іх набыцці, але і ў стварэнні агульнага прадукту, які павінен мець статус айчыннага тавару для эканомік нашых дзяржаў. Пытанне збліжэння эканомік нашых прадпрыемстваў - асноватворная задача на найбліжэйшую перспектыву", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама зрабіў акцэнт на тым, што сфер для супрацоўніцтва шмат, і цяпер неабходна працаваць над іх увасабленнем у жыццё. У якасці прыкладу ён прывёў вытворцаў кабельнай прадукцыі. У Беларусі яна выпускаецца на 17 прадпрыемствах, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца завод "Энергакомплект", размешчаны ў Віцебску. "Магутны кабельны кластар фарміруецца ў Пскове. Пры гэтым, нягледзячы на наяўнасць у Татарстане вытворцаў абалонкі для кабеля, часцяком усе закупкі мы вядзём у Турцыі ці Кітаі. Размова не ідзе пра тое, каб закрыцца ад знешняга свету, але максімальна ўлічваць уласныя кампетэнцыі без выбудоўвання бар'ераў для сумеснай вытворчасці - гэта аб'ектыўная неабходнасць", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Ён спыніўся таксама на пытаннях супрацоўніцтва ў сферы навукі. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава і Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт сумесна з Пскоўскім дзяржуніверсітэтам прапанавалі мадэль сеткавага цэнтра біятэхналогій і фармацэўтыкі. Склад удзельнікаў такога аб'яднання можа быць пашыраны, бо падрыхтоўка спецыяліста новага фармату на базе аднаго ўніверсітэта, на думку кіраўніка вобласці, немагчымая. Таксама важна стварыць сумесныя каманды навукоўцаў, здольныя брацца за любыя прыкладныя задачы і навуковыя даследаванні.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што на прыкладзе ўзаемадзеяння Віцебшчыны і Пскоўшчыны варта ўзмацніць міжрэгіянальную інтэграцыю. "Распрацоўка механізмаў устойлівага сацыяльна-эканамічнага ўзаемадзеяння прыгранічных рэгіёнаў запатрабавана на ўзроўні асобных пасялковых саветаў, школ, устаноў культуры, мясцовых грамадскіх аб'яднанняў. Менавіта на дадзеным узроўні закладваюцца асновы разумення інтэграцыйных працэсаў, фарміруюцца найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, пры якіх суседнія тэрыторыі не канкуюруюць, а вучацца ўзаемна дапаўняць адна адну. Мы арыентуемся на канкрэтныя двухбаковыя пагадненні з рэгіёнамі Расіі. Менавіта таму намі прапанаваны праект па ўзаемадзеянні аграрна-тэхнічных каледжаў Пскоўскай і Віцебскай абласцей для павышэння якасці навучальных праграм і вытворчага навучання, набыцця практычных навыкаў працы на сучасным абсталяванні і тэхніцы, якія выпускаюцца ў нашых дзяржавах. Гэта таксама дасць магчымасць атрымаць некалькі аграрных спецыяльнасцей", - распавёў Аляксандр Субоцін.

Ён дадаў, што калі пілотны праект рэалізуецца паспяхова, то аналагічнае ўзаемадзеянне можна будзе наладзіць і ў іншых напрамках паміж сярэднімі спецыяльнымі ўстановамі адукацыі, лабараторыямі, канструктарскімі бюро, тэхнапаркамі, бізнес-інкубатарамі. Сюды ж можна будзе прыцягнуць і зацікаўленыя прадпрыемствы і арганізацыі з іншых рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У будучыні такая мадэль узаемадзеяння дапаможа выпрацаваць адзіныя механізмы стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей з высокай канкурэнтаздольнасцю.

БЕЛТА.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Пытанні збліжэння эканомік прадпрыемстваў Расіі і Беларусі з'яўляюцца асноватворнай задачай для кіраўніцтва Віцебскай вобласці на найбліжэйшую перспектыву