Кіраванне спорту і турызму аблвыканкама запрашае да ўдзелу ў ХХI Рэспубліканскім турыстычным конкурсе ”Пазнай Беларусь“!

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвяшчаюць аб пачатку XXI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу ”Пазнай Беларусь“.

У 2023 годзе конкурс будзе праводзіцца па 13 намінацыях:

  • ”Я пазнаю Беларусь“;
  • ”Экскурсавод года“;
  • ”Турыстычная кампанія года“;
  • ”Сродак размяшчэння года“;
  • ”Санаторый года“;
  • ”Аграэкасядзіба года“;
  • ”Матэрыял года“;
  • ”Музей года“;
  • ”Фотаздымак года“;
  • ”Аб'ект экалагічнага турызму года“;
  • ”Аб'ект прамысловага турызму года“;
  • ”Аб'ект рэлігійнага турызму года“;
  • ”Падзейнае мерапрыемства года“.

Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Кіраванне спорту і турызму аблвыканкама запрашае да ўдзелу ў ХХI Рэспубліканскім турыстычным конкурсе ”Пазнай Беларусь“! | Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт