Александр Субботин: В Витебской области за пятилетку планируют построить 96 ферм

Аляксандр Субоцін: У Віцебскай вобласці за пяцігодку плануюць пабудаваць 96 ферм

За пяцігоддзе ў Віцебскай вобласці плануюць пабудаваць 96 ферм. Пра гэта журналістам на адкрыцці новай пляцоўкі бройлернага цэха №3 на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

НОВАЯ ПЛЯЦОЎКА БРОЙЛЕРНАГА ЦЭХА АДКРЫЛАСЯ НА ВІЦЕБСКАЙ ПТУШКАФАБРЫЦЫ

"Што тычыцца аб'ектаў па птушкагадоўлі, хедлайнер тут Віцебская бройлерная птушкафабрыка, таму запланавана некалькі дадатковых пляцовак, каб дазагрузіць той перапрацоўчы цэх, завод, які пабудаваны і паспяхова працуе, - адзначыў Аляксандр Субоцін. - Па вобласці ў цэлым будуць аб'екты (будавацца. - Заўвага. БЕЛТА) у асноўным малочнай і мясной жывёлагадоўлі і свінагадоўлі. Іх будзе нямала, усё ў будаўніцтве, усё рухаецца".

Кіраўнік паўночнага рэгіёну нагадаў, што толькі сёлета ў вобласці вядзецца будаўніцтва 13 малочна-таварных ферм. "Трынаццаць будуецца, тры мы ўжо здаём да канца гэтага года. У нас за пяцігоддзе 96 ферм трэба пабудаваць, каб максімальна ўсіх нашых карміцелек-каровак перавярнуць на тэхналагічнае круглагадовае стойлавае ўтрыманне", - дадаў старшыня аблвыканкама.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Аляксандр Субоцін: У Віцебскай вобласці за пяцігодку плануюць пабудаваць 96 ферм