Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг: пытанні арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні разгледзелі на семінары ў аблвыканкаме
16 жніўня 2023 г. у Віцебскім аблвыканкаме для работнікаў гаррайвыканкамаў Віцебскай вобласці праведзены семінар на тэму: ”Арганізацыя кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні і прымяненне мер адміністрацыйнай адказнасці“ з удзелам прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, Пракуратуры Віцебскай вобласці, галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Віцебскай вобласці, структурных падраздзяленняў Віцебскага аблвыканкама.
У ходзе правядзення семінара абмяркоўваліся пытанні, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні спецыялістамі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, гаррайвыканкамаў кантрольных мерапрыемстваў за выкананнем суб'ектамі гаспадарання заканадаўства аб цэнаўтварэнні.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by