У Віцебскай вобласці вызначылі тэрміны нарыхтоўкі брусніц і журавін
У Віцебскай вобласці вызначылі тэрміны нарыхтоўкі брусніц і журавін. Адпаведнае рашэнне за подпісам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Віцебскі аблвыканкам вызначыў тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) двух відаў дзікарослых ягад. Сезон збору брусніц у рэгіёне стартуе з 16 жніўня, журавін - з 13 верасня. Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Дарэчы, дзікарослыя ягады неабходна збіраць шчадлівымі спосабамі, якія не нанясуць шкоду ягаднікам, а таксама не стануць прычынай іх знішчэння. За парушэнне правілаў збору, нарыхтоўкі або закупкі ягад прадугледжаны штраф.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by