В Витебской области рапса намолочено в два раза больше прошлогоднего

У Віцебскай вобласці рапсу намалочана ў два разы больш леташняга

На ранак 11 жніўня ў Віцебскай вобласці ўбрана звыш 120 тысяч гектараў збожжавых каласавых і збожжавых бабовых культур.

Яшчэ дзень-два — і будзе сабрана 50 працэнтаў плошчаў. Хлебаробы намалацілі каля 330 тысяч тон збожжа. Ураджайнасць склала 25,9 цэнтнера з гектара. На жаль, з-за працяглай засухі амаль на 7 цэнтнераў менш, чым летась.


А вось у дачыненні да рапсу год выдаўся ўдалым. Намалот — у два разы больш. І не толькі з-за павелічэння плошчаў у цэлым па раёнах, але і дзякуючы больш высокай ураджайнасці гэтай культуры. У гэтым сезоне рапс даў у сярэднім па 18 цэнтнераў з гектара, сабрана прыкладна 60 тысяч тон алеістага насення.

Што тычыцца збожжавых культур, то цяпер у большасці гаспадарак вобласці вядуць уборку азімых, яравыя яшчэ выспяваюць. Па тэмпах жніва наперадзе Верхнядзвінскі, Віцебскі, Полацкі і Шаркаўшчынскі раёны, дзе ўбралі звыш паловы плошчаў. Па ўраджайнасці бясспрэчныя лідары — пастаўчане. Яны намалачваюць па 33,9 цэнтнера з гектара. Крыху ніжэйшыя паказчыкі ў Віцебскага і Аршанскага раёнаў.

Аграномы прагназуюць некаторае зніжэнне ўраджайнасці ў цэлым па вобласці пасля пачатку масавай уборкі яравых збожжавых культур — гэтыя пасевы ў выніку спёкі так і не змаглі набрацца сілы, калас аказаўся лёгкім.

"СБ"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебскай вобласці рапсу намалочана ў два разы больш леташняга